Затрымалі чэмпіёнку свету, фрыстайлістку Аляксандру Раманоўскую
Учора ў Мінску затрымалі чэмпіёнку свету Аляксандру Раманоўскую, паведамляе «Свабода».

Беларускаму фонду спартовай салідарнасці стала вядома, што 10 лістапада пасля трэнавання ў Мінску затрымалі чэмпіёнку свету ў лыжным фрыстайле Аляксандру Раманоўскую.
Затрыманне адбылося каля 16.30. Раманоўскую адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінску.
Аляксандру звольнілі з нацыянальнай каманды ў фрыстайле за падпісанне ліста ў падтрымку новых выбараў і супраць гвалту. Чыноўнікі Рэспубліканскага цэнтру алімпійскага рэзерву, дзе працавала фрыстайлістка, нават не сталі браць пад увагу абставіны адсутнасьці Раманоўскай, хоць яна вазіла ў шпіталь бацьку, які перанёс інсульт.