Ізраільска-ліванскія войны. Дасье ў карыкатурах
Мяркуючы па ўсім Ізраіль пачаў вайну з Ліванам. Гэта далёка не першае сутыкненне краін-суседзяў. Вось як на іх у розныя часы рэагавалі сусветныя мастакі-карыкатурысты.
Як правіла, менавіта Ізраіль у гэтых войнах выступаў у ролі агрэсара, але першымі парушалі мір ліванцы. У 1948 годзе Ліван пагадзіўся далучыцца да іншых арабскіх краін з мэтай уварвання ў Палесціну і стварэння дэмакратычнай «Аб'яднанай дзяржавы Палесціна» замест Плана Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па падзеле Палесціны. Ліван паспяхова атакаваў паўночную Галілею. Аднак пасля рэгіён быў адбіты ізраільскімі войскамі, якія ў дадатак акупавалі Паўднёвы Ліван. У рамках пагаднення з Ліванам у 1949 годзе ізраільскія войскі адышлі да міжнароднай мяжы. Хаця тэма наяўнасці арабскай пагрозы заставалася. Тэматычны малюнак тых часоў, на якім арабскі жаўнер рыхтуецца да нападу на маладую ізраільскую дзяржаву.

Пасля 1948-га Ліван дыстанцыяваўся ад канфліктаў з Ізраілем. Але мяжа з суседам не была мірнай з-за дзейнасці груповак палесцінцаў, якія масава беглі ў тым ліку ў Ліван. Прыкладна з 1964-га Арганізацыя Вызвалення Палесціны (PLO) пачала здзяйсняць напады на ізраільскіх грамадзянскіх асоб. У выніку вясной 1973 года Ізраіль арганізаваў аперацыю па знішчэнні лідараў PLO на ліванскай тэрыторыі. Ізраільскім спецслужбам удалося дасягнуць мэт аперацыі, аднак яе вынікі аказаліся спрэчнымі. Ізраільскі напад узмацніў і без таго моцную палярызацыю ў Ліване. Савецкія карыкатурысты натуральна ўгледзелі ў акцыях Ізраіля жаданне пашырыць тэрыторыю краіны.

У 1975 году далікатны баланс сіл у шматканфесійнай Ліванскай Рэспубліцы быў парушаны — пачалася грамадзянская вайна. Хрысціянскае насельніцтва Лівана, імкнучыся аднавіць страчаныя пазіцыі і вызваліць краіну ад узрастаючага ўплыву ААП, звярнулася за падтрымкай да Ізраіля. Пры садзейнічанні Ізраіля, які на нейкі час заняў поўдзень краіны, была створана Армія Паўднёвага Лівана — ваенізаванае фармаванне. Марыянетачны характар Арміі Паўднёвага Лівана любілі высмейваць савецкія карыкатурысты.

6 чэрвеня 1982 года Ізраіль зноў уварваўся ў Ліван з мэтай нападу на структуры PLO. Баявыя дзеянні адбываліся і паміж Ізраілем і Сірыяй, якая таксама ўварвалася ў Ліван. Злучаныя Штаты, баючыся пашырэння канфлікту, пераканалі ўсе бакі пагадзіцца на спыненне агню. Ізраіль пакінуў Ліван, а PLO у сваю чаргу выводзіла адсюль свой офіс. Шматнацыянальныя сілы ў Ліване прыбылі для падтрымання міру і забеспячэння вываду войскаў PLO. Вынікі вайны былі жудаснымі. Падчас канфлікту было забіта ад 15 000 да 20 000 чалавек, у асноўным мірных жыхароў. На гэтай амерыканскай карыкатуры лідары ААП і Ізраіля абвінавачваюць адзін аднаго ў арганізацыі крывавай лазні на ліванскай зямлі.

PLO сышла, але на яе месца прыйшла ваенізаваная шыіцкая групоўка «Хезбала», створаная пад уплывам Тэгерана. Сур'ёзна пагоршыла ізраільска-ліванскія адносіны вайна 2006 года, калі баевікі «Хезбалы» абстрэльвалі ізраільскія паселішчы. Ізраіль адказаў масіраванымі авіяўдарамі. У Ліване ў выніку канфлікту загінула больш за 1100 чалавек. У Ізраілі загінулі 42 мірныя жыхары. Плюс канфлікт прывёў да перамяшчэння паўмільёна ізраільцян. Пры гэтым сам Ліван граў проста ролю пляцоўкі, адкуль ісламісты атакавалі Ізраіль. Убогая роля Лівана ў канфлікце — тэма адной з карыкатур.

З 7 кастрычніка 2023 года ў сектары Газа адбываецца ўзброены канфлікт паміж Ізраілем і групоўкай ХАМАС. Паступова ў канфлікт улілася і «Хезбала», якая занялася любімай справай — абстрэлам Ізраіля. Значная эскалацыя адбылася ў верасні 2024 года, пачаўшыся з выбухаў пэйджараў у Ліване, якія былі нацэлены на актыў «Хезбалы» і шырока прыпісваліся Ізраілю. Адзін з графікаў жартоўна прапанаваў ісламістам перайсці на новыя бяспечныя формы камунікацыі.

Услед за выбухамі пэйджараў пачаліся авіяўдары па ліванскай тэрыторыі. Самыя смяротныя і масавыя ахвяры ў Ліване адбыліся ў выніку авіяўдараў 23 верасня, калі сама меней 558 чалавек загінулі і больш за 1835 атрымалі раненні. Ізраільцяне таксама разбамбілі і разбурылі штаб «Хезбалы» ў Бейруце, забіўшы яе лідара.
Глядзіце таксама

Але да перамогі ім далёка. Без падтрымкі ЗША Ізраіль наўрад ці пачне акупацыю Лівана, а аднагалоснай падтрымкі няма. Па-другое, за кошт масавых бамбардзіровак многія ліванскія і рэгіянальныя арабскія палітычныя сілы, якія выступаюць супраць «Хезбалы», згрупаваліся вакол гэтага руху, забяспечыў яму легітымнасць. Невыпадкова адзін з мастакоў малюе, як Нетаньяху сваімі дзеяннямі супраць Лівана і Ірана рызыкуе разбурыць асінае гняздо пад назвай «Блізкі Усход».
