30 лістапада будзе апошні эвакуацыйны рэйс з Беларусі ў Ірак

У аўторак, 30 лістапада, вылеціць апошні рэйс для эвакуацыі іракцаў, якія апынуліся на польска-беларускай мяжы, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».

iraq_2911.jpg


У аўторак, 30 лістапада, вылеціць апошні рэйс для эвакуацыі іракцаў, якія апынуліся на польска-беларускай мяжы. Прэс-сакратар Міністэрства міграцыі і перамяшчэння Ірака Алі Абас Джахангір паведаміў інфармацыйнаму агенцтву «Shafaq»:
«Больш за 1800 грамадзян Ірака, якія захраслі на польска-беларускай мяжы, былі эвакуяваныя праз "Iraqi Airways"». Ён дадаў, што «заўтра, у аўторак, будзе апошні рэйс для эвакуацыі тых, хто жадае вярнуцца», адзначыўшы, што ўвесь працэс эвакуацыі адбываецца за кошт урада Ірака.
«Усяго больш за 3000 іракцаў выказалі жаданне вярнуцца, большасць з іх паходзяць з Курдыстана», — сказаў ён. Раней упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Іраку паведамляла, што на мяжы паміж Літвой і Беларуссю знаходзяцца каля 3000 мігрантаў 37 нацыянальнасцей. Прадстаўнік ААН Фірас Аль-Хаціб сказаў, што 60% (1500) з іх складаюць іракцы.