ААН: Украіна — першая ў свеце па загінулых з-за выбухаў мін
Украінцы масава гінуць з-за мін. Па забруджанасці тэрыторый мінамі Украіна займае трэцяе месца ў свеце.

Украіна займае першае месца ў свеце па колькасці загінуўшых з-за выбухаў мін. Пра гэта паведаміў гуманітарны каардынатар сістэмы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ва Украіне Ніл Вокер, перадаюць «Українські Новини».
"Украіна займае трэцяе месца ў свеце па забруджанасці тэрыторый мінамі і першае месца — па колькасці людзей, якія загінулі з-за выбухаў мін", — сказаў ён.
У сваю чаргу, міністр па пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Вадзім Чарныш адзначыў, што з-за бесперапынных абстрэлаў ачыстка тэрыторыі ў Луганскай і Данецкай абласцях ад выбухованебяспечных прадметаў робіцца вельмі складанай.
На размініраванне тэрыторый у Луганскай і Данецкай абласцях Украіне спатрэбіцца мінімум 10–15 гадоў, акрамя таго, гэта запатрабуе велізарных выдаткаў.