ААН заклікала вайскоўцаў у М'янме спыніць пераслед дэманстрантаў
Паводле звестак праваабарончай арганізацыі AAPP, пасля ваеннага путчу 1 лютага ў М'янме было забітыя 183 пратэстоўцы, больш за 2100 чалавек затрымалі.
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН) заклікала ваенных, якія прыйшлі да ўлады ў М'янме ў выніку путчу, спыніць гвалт у дачыненні да пратэстоўцаў. Ваеннай хунце варта «пакласці канец забойствам і затрыманням дэманстрантаў», заявіла прадстаўніца ААН Равіна Шамдасані ў Жэневе ў аўторак, 16 сакавіка. Паводле яе слоў, пасля путчу пры падаўленні пратэстаў у М'янме загінулі не менш за 149 чалавек.
Не менш чым пра пяць выпадкаў смерці сярод затрыманых стала вядома ў апошнія тыдні, пры гэтым на целах як мінімум дзвюх ахвяр былі выяўленыя траўмы, якія сведчаць пра катаванні, адзначыла Шамдасані. Акрамя таго, сотні людзей, па ўсёй бачнасці, былі падвергнуты гвалтоўнаму выкраданню.
Паводле даных праваабарончай арганізацыі «Асацыяцыя дапамогі палітвязням (AAPP), якая базуецца ў Тайландзе, у М'янме былі забіты агулам 183 супернікі путчу, у прыватнасці, напярэдадні сілавікі застрэлілі не менш за 20 чалавек, а 14 сакавіка — 74 чалавекі. Больш за 2100 пратэстоўцаў былі затрыманыя.
dw.com