Гэта няёмкае пачуццё, калі цябе трэба напісаць нешта вельмі шматзначнае перад прысудам...
Праблема вядома не ў тым, каб зрабіць словы і літары шматзначнымі — гэта я лёгка. Справа
ў тым, што ўспрыманне моцна вар'іруецца ад самога прысуду.
Дзіўная сітуацыя, так:
— Калі Пуцін збаяўся і невінаватаму
чалавеку ў выніку неправасуднага рашэння дадуць ўмоўны тэрмін — значыць «пашанцавала».
— Калі набярэцца адвагі і тэрмін
будзе рэальны — «не пашанцавала».
У другім выпадку ўсе будуць любіць і шкадаваць. Абавязкова нехта здыме ролік пра тое, як мяне вядзе канвой і пакладзе яго на музыку. На такім душараздзіральным фоне любы тэкст нельга каментаваць
інакш, чым «гэта ён вельмі дакладна сказаў». Хаця, заўважу, што вельмі хацеў бы, каб усе мае магчымыя арышты і пасадкі мелі выключна такое
візуальнае і музычнае суправаджэнне.
У першым выпадку («пашанцавала») нічога кранальнага не здарыцца, а нават і зусім наадварот.
Журналісты напішуць «пасля абвяшчэння прысуду Навальны прайшоў у кафэ насупраць і замовіў сабе піва і смажанай бульбы, якія выпіў і з'еў, утаропіўшыся ў
тэлевізар».
Ці можна верыць чалавеку, які замест перажывання драматычных момантаў есць смажаную бульбу? З цяжкасцю, ясная рэч.
Тым не менш. Вось што хачу сказаць. Дакладней, давайце ўсё разгледзім на прыкладзе вядомых малюнкаў.
Ці правільна тое, што намалявана тут?

Правільна, вядома, у плане галоўнай ідэі «няма чаго без канца ныць і палохацца, а трэба арганізоўваць працу», але зусім няправільна ў сэнсе прапорцый гэтых самых рыб.
Мы зусім не супрацьстаім нейкай здаровай рыбіне, якую трэба напалохаць, зрабіўшыся яшчэ больш здаровай.
Цяперашняя ўлада — гэта
не здаровая рыбіна, гэта хутчэй рыба-шар або лацінаамерыканская жаба, якая пры выглядзе небяспекі раздзімае сябе з дапамогай тэлебачання, якое з дапамогай хлуслівых прастытутак-тэлевядучых
або дзівакоў з СК у сініх мундзірах, якія балбочуць, што яны ўсіх пасадзяць.
Ну каго яны там могуць пасадзіць? Ну 20 чалавек, ну 50. Ну 100, калі добра пастараюцца.
Вось і ўвесь страшэнны патэнцыял.
Ясная рэч, што даволі непрыемна апынуцца сярод гэтых 20-50-100, але ўсялякае ў жыцці здараецца.
Бывае, на людзей і раялі падаюць.
Такім чынам, наша задача прасцей, чым у рыб на малюнку, нам арганізавацца трэба не супраць акулы, а супраць якой-небудзь Піпы Сурынамскай, якая выпадкова апынулася не вентылі нафтавай трубы і
раздзімаецца ад уласнага страху і, адначасова, ад асалоды, што гэты страх прымаюць за пагрозу і веліч.
Аднак жаба сама з вентыля ня саскочыць. Для гэтага яе трэба доўга тыкаць палкай ці зняць яе, абгарнуўшы паперкай.
Гэта і патрабуе арганізацыйнай працы. Пакуль жаба перамагае тым, што мы лянуемся яе тыкаць.
Усе гэтыя гады я разам з вамі і вучыўся арганізоўвацца ва ўмовах дзяржпрапаганды, запалохвання і адсутнасці грошай.
Сяму-таму навучыўся.
Мы ўмеем зараз збіраць грошы. Упэўнены, што вы можаце дапамагчы сабраць іх нашаму Фонду ў выпадку негатыўнага развіцця падзей.
Па маёй ацэнцы гадавы патэнцыял збору грошай з грамадзян на палітычныя праекты — не менш за 300 млн
рублёў. Трэба іх проста збіраць, а цяпер гэта робіць толькі наш Фонд і яшчэ пара арганізацый. Мы выбіраем толькі малую частку.
Умеем весці расследавання лепш, чым любыя структуры, якія павінны весці расследавання.
Умеем знаходзіць нерухомасць і актывы жулікаў, іх віды на жыхарства.
Умеем рабіць, дэцэнтралізавана фінансаваць і выпускаць газеты. Першы выпуск ўжо больш чым мільённым накладам разышоўся, значыць можам і 5-10 мільёнаў кожныя тры месяцы рабіць, калі
пастараемся.
Умеем мітынгі вялікія праводзіць.
Умеем партыі ствараць. Партыі настолькі сапраўдныя і страшныя для ўладаў, што яны іх не хочуць рэгістраваць, нягледзячы на «лібералізацыю і паведамляльны парадак».
Умеем пад петыцыямі збіраць 100 тысяч рэальных подпісаў.
Умеем праводзіць сумленныя выбары ў інтэрнэце і ведаем цяпер як фармаваць моцныя перадвыбарчыя спісы на аснове папярэдніх выбараў для любой выбарчай кампаніі.
Зараз вучымся арганізоўваць тысячы валанцёраў і абавязкова навучымся гэта рабіць. Наш штаб ужо цяпер уяўляе сабой крутую штуку, такое ніхто не рабіў у расійскай палітыцы. Нам шмат хто гатовы
дапамагаць і мы будзем змагацца за яшчэ большую падтрымку.
Гэта значыць зразумела што рабіць, зразумела як рабіць, зразумела дзеля чаго рабіць. Галоўнае набрацца смеласці,
адкінуць ляноту і рабіць. Ніякага асаблівага кіраўніцтва і не трэба, на самой справе.
Таму нашу сітуацыю значна больш характарызуе не карцінка з рыбкамі, а вось такая:
Першаму страшна, другому — яшчэ страшней, а
потым, усім астатнім, зусім не страшна, лёгка і гарантуе вынік.
І тут пераходзім да галоўнага, дзеля чаго я і сеў гэта пісаць.
Агульнае намаганне гарантуе вынік, але агульнае складаецца з прыватнага і асабістага.
Гэта не нейкі сазлучаны сасуд, дзе вы можаце ухіліцца і пасядзець на лаўцы, а хтосьці зробіць працу за вас.
Проста зразумейце: нікога акрамя вас няма.
Нікога тое, што адбываецца ў краіне і горадзе, не хвалюе больш, чым вас.
Няма дзіўных валанцёраў, якія прыедуць і зробяць працу за вас. Няма цудоўных пералічыльшчыкаў 500 рублёў, якія накідаюць грошай у той момант, калі вам
лянота увайсці ў інтэрнэт-банк. Няма тых, хто, як на малюнку падымецца за вас.
Калі вы ўжо дайшлі да таго, што чытаеце гэты жж, то вы і ёсць пярэдні край.
Няма нікога больш свядомага, няма нікога больш прасунутага.
Няма тых, на каго могуць спадзявацца няшчасныя, запалоханыя і абдураныя мільёны жыхароў Расіі. Ім пашанцавала ў жыцці менш, чым вам і вы — іх
надзея.
Няма таямнічага падполля, улёткі якога вы са здзіўленнем знойдзеце раніцай у пад'ездзе. Няма чалавека, які прыйдзе і моўчкі паправіць ўсё. Пра вас
нехта думае як пра такога чалавека. Ніхто не ў стане супраціўляцца мацней за вас.
Доўг перад астатнімі, калі вы яго ўсвядомілі, гэта такая штука, якую нельга дэлегаваць каму-небудзь яшчэ.
Няма нікога, акрамя вас.
Калі вы гэта чытаеце, вы і ёсць супраціў.
navalny.livejournal.com
Кастусь
Матвей
Чэ