Навальны прызнаны вінаватым

Ленінскі суд Кірава прызнаў вінаватымі Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава ў крадзяжы прадукцыі прадпрыемства «Кіраўлес».



navaljnyj.jpg

Суд пачаў абвяшчаць прысуд Навальнаму і Афіцэраву раніцай у чацвер, 18 ліпеня. Пакаранне падсудным суддзя Сяргей Бліноў агучыць пазней. У Кіраве ў момант абвяшчэння прысуду прайшлі пікеты ў падтрымку падсудных. Абарона падсудных ужо заявіла пра намер абскардзіць прысуд.
Сам Навальны падчас абвяшчэння прысуду напісаў у сваім твітэры, што суддзя Бліноў «шпарыць па абвінаваўчаму заключэнню слова ў слова».
За дзень да абвяшчэння прысуду Аляксей Навальны апублікаваў у сваім ЖЖ запіс, у якой назваў сваіх прыхільнікаў і ўсіх, тых, хто чытае яго блог, «супрацівам» і «пярэднім краем», а таксама адзначыў, што ўлада, пры ўсім жаданні, можа пасадзіць у турмы 20 -100 чалавек, але не больш.
У Маскве ў дзень абвяшчэння прысуду Навальнаму і Афіцэраву паліцыя ўзмацніла меры бяспекі на Манежнай плошчы, куды раней прыхільнікі апазіцыянера заклікалі прыйсці ў 19:00 на абмеркаванне вынесенага прысуду. Меркавалася, што акцыя пройдзе ў фармаце народнага сходу, яе правядзенне не ўзгаднялася з уладамі Масквы.
Аляксей Навальны і Пётр Афіцэраў абвінавачваліся ў крадзяжы лесу кіраўскага прадпрыемства «Кіраўлес» на суму 16 мільёнаў рублёў. Па версіі следства, Навальны арганізаваў крадзеж, а Афіцэраў выступаў у ролі яго саўдзельніка. Раней пракурор запатрабаваў прысудзіць Навальнага да 6 гадоў турмы, для Афіцэрава бок абвінавачвання папрасіла 5 гадоў пазбаўлення волі.

lenta.ru