Аляксей Навальны выйшаў на волю

Суд змяніў меру стрымання Аляксею Навальнаму і Пятру Афіцэраву на падпіску аб нявыездзе.



navalny_na_voli.jpg

Навальны выйшаў з залі суда. Яму на выхадзе ўручылі бліны, сказаўшы, што ён цяпер можа сімвалічна з'есці Блінова (суддзі, які асудзіў яго на пяць гадоў пазбаўлення волі — НЧ). Навальны яшчэ раз падзякаваў усім, хто выходзіў ўчора на вуліцы.

Аб апеляцыі пракуратуры Навальны даведаўся толькі сёння раніцай. Калі прыйшлі ў СІЗА, спачатку падумаў, што новая справу завялі, прызнаецца апазіцыянер.
 

Нагадаем, што суддзя Ленінскага суда Кірава Сяргей Бліноў 18 ліпеня прызнаў Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава вінаватымі па справе «Кіраўлеса». Навальны асуджаны да пяці гадоў калоніі і штрафу ў 500 000 рублёў, а Афіцэраў — да чатырох гадоў і такога ж штрафа. Бліноў таксама пастанавіў неадкладна, у зале суда, заключыць абодвух пад варту. Афіцэраў і Навальны былі дастаўлены ў СІЗА № 1 Кірава, дзе і правялі ноч. Увечары ў чацвер пракуратура Кіраўскай вобласці падала апеляцыю на арышт Навальнага і Афіцэрава. У пракуратуры заявілі, што яны павінны былі застацца на волі да ўступлення прысуду ў сілу, і прапанавалі вызваліць іх пад падпіску аб нявыездзе.
 

Прысуд па справе «Кіраўлеса» выклікаў шырокі рэзананс. Акцыі пратэсту прайшлі ў некалькіх гарадах Расіі. У Маскве акцыя пачалася ў 18 гадзін, хоць яе пачатак планаваўся на 19:00, і працягнулася да глыбокай ночы. На «народны сход» прыйшлі, па максімальным ацэнкам, да 20 000 чалавек. Па дадзеных праекта ОВД-інфо, паліцыянты затрымалі больш за 200 чалавек.

Аляксей Навальны на волі выказаўся наконт свайго далейшага ўдзелу ў выбарах: «Што да выбараў мэра, то я ім не якое-небудзь ручное кацяня, якога яны спачатку могуць выкінуць з выбараў, потымвярнуць. Я ўжо казаў шмат разоў, кампанія будзе працягвацца, таму што гэта наша зносіны з выбаршчыкамі. Калі я вярнуся дадому, я абавязкова прыйду ў штаб».

Паводле расійскіх СМІ