Амерыканцы рыхтуюцца да спажывання «мяса з прабіркі»
У ЗША ўзгоднены асноўныя пытанні па рэгуляванні продажу прадуктаў харчавання з выгадаванага ў лабараторыях мяса. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Міністэрства сельскай гаспадаркі і Упраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA).

popmech.ru
Эксперты FDA зоймуцца кантролем над зборам жывёльных клетак і іх вырошчваннем, а прадстаўнікі міністэрства будуць кантраляваць вытворчасць і маркіроўку харчовых прадуктаў.
Бакі ўпэўнены, што адлюстраваная ў дакуменце рамачная праграма «можа быць паспяхова ўкаранёная» і «гарантуюць бяспеку» атрыманых такім чынам прадуктаў.
На дадзены момант мяса з прабіркі ў Злучаных Штатах не прадаецца. Аднак некаторыя кампаніі працуюць над скарачэннем выдаткаў і маюць намер у хуткім часе вывесці на рынак прадукты з мяса, выгадаванага ў лабараторыях ў выглядзе культуры клетак, адзначае «Нямецкая хваля».
Злучаныя Штаты з'яўляюцца сусветным лідэрам па колькасці спажыванага мяса на душу насельніцтва. На кожнага амерыканца прыпадае прыкладна 120 кг мяса ў год. Пры гэтым назіраецца станоўчая дынаміка росту спажывання мяса.
У тройку самых папулярных відаў мяса ў ЗША ўваходзяць кураціна, ялавічына і свініна.
Naviny.by