
Аўстралія акажа Украіне ваенную падтрымку і забароніць імпарт расійскага золата
- Замежжа
- 03-07-2022
Прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Албаніз падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Кіеве паабяцаў аказаць украінскай арміі дадатковую ваенную падтрымку.

Албаніз удакладніў, што Аўстралія паставіць Украіне дадатковую ваенную тэхніку, у тым ліку бронетранспарцёры і беспілотнікі.
Таксама ён заявіў, што Аўстралія мае намер забараніць імпарт расійскага золата, а таксама ўвесці санкцыі супраць 16 расійскіх міністраў і алігархаў. Такім чынам, колькасць расейцаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі Аўстраліі, дасягне 843 чалавек.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: