Азербайджан. За інфармацыю — у пракуратуру
5 лютага намеснік галоўнага рэдактара газеты “Азадлыг" (Свабода) Рагім Гаджыеў быў выкліканы ва Упраўленне Генеральнай пракуратуры, дзе яму паведамілі, што газеце выносіцца папярэджанне.
Па словах Гаджыева, 5 лютага газета апублікавала артыкул Націга Адылава пад назвай "І Шамахы рыхтуецца да мітынгу пратэсту. У артыкуле паведамляецца пра тое, што 20 лютага перад будынкам выканаўчай улады Шамахінскага раёна будзе праведзены мітынг у сувязі з рашэннем сацыяльных праблем, і што для гэтага ў выканаўчую ўладу прадстаўлены афіцыйны зварот. У гэты ж дзень газеце было вынесена папярэджанне.
"Расследаванне, праведзенае Генпракуратурай, усталявала, што дадзены артыкул, які адлюстроўвае не заснаваную на аб'ектыўнай рэальнасці прадузятую пазіцыю рэдакцыі газеты і аўтара — Націга Адылава — накіравана на тое, каб збіць з толку грамадскую думку, напружыць становішча ў рэгіёне шляхам распаўсюду лжывых звестак, у канчатковым выніку, каб парушыць грамадска-палітычную стабільнасць у краіне. Расследаванне таксама паказала, што ў раённую выканаўчую ўладу не паступала якіх-небудзь зваротаў у сувязі з правядзеннем у паказаны час у Шамахы мітынгу, інфармацыя пра падрыхтоўку да правядзення мітынгу пратэсту не пацвердзілася", — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Зараз ад газеты патрабуюць абвергнуць інфармацыю размешчаную ў артыкуле. Таксама першы намеснік генеральнага пракурора Рустам Усубаў папярэдзіў галоўнага рэдактара Рагіма Гаджыева, што калі падобнае паўтарыцца, газеце прыйдзецца сутыкнуцца з адміністратыўнай ці нават крымінальнай адказнасцю.
"Гэта папярэджанне з'яўляецца неабгрунтаваным — лічыць Гаджыеў. — Абавязкам газеты ёсць распаўсюд інфармацыі, а калі ёсць ці можа быць любая напружанасць у краіне, за
гэта павінны несці адказнасць адпаведныя органы".
Акрамя таго, інфармацыя пра мітынг была атрымана ад яго арганізатараў, адзін з каторых Алібаба Фатулаеў, пацвердзіў, што яны маюць афіцыйны дакумент, які даказвае, што заяўка на правядзенне акцыі была пададзена ў выканаўчую ўладу.
Матэрыял падрыхтаваны па інфармацыі Інстытута свабоды і бяспекі рэпарцёраў (ІСБР)