Байдэн падпіша закон аб ленд-лізе для Украіны 9 траўня

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн падпіша закон аб "ленд-лізе" для Украіны 9 траўня. Пра гэта заявіла прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі падчас размовы з журналістамі на борце прэзідэнцкага самалёта, піша "Еўрапейская праўда".

60268827_303.jpg


"У панядзелак прэзідэнт падпіша Закон аб ленд-лізе для абароны дэмакратыі ва Украіне на 2022 год", — сказала Псакі.
Яна пацвердзіла, што ў панядзелак Байдэн прыме ўдзел у відэаканферэнцыі G7, да якой па відэасувязі таксама далучыцца прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
"Яны абмяркуюць апошнія падзеі ў вайне Расіі супраць Украіны і глабальны ўплыў пуцінскай вайны, падтрымку Украіны і прадэманструюць адзінства G7 у калектыўным адказе", — дадала Псакі.
На мінулым тыдні Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла законапраект аб ленд-лізе, які дазволіць больш эфектыўна адпраўляць зброю, боепрыпасы і абсталяванне ва Украіну.
Дакумент, вядомы як Закон аб ленд-лізе аб абароне дэмакратыі Украіны ад 2022 года, паскорыць перадачу ва Украіну важнага ваеннага абсталявання і іншых крытычных паставак за кошт скарачэння бюракратычных затрымак. Ён дазваляе дэ-факта дарыць абсталяванне з палажэннямі, якія прадугледжваюць, што краіны-атрымальнікі выплацяць іх кошт ЗША пазней.