Ва Украіне дэсаветызуюць заканадаўства
Адпаведны законапраект падпісаў Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон «Аб дэсаветызацыі заканадаўства Украіны».
Цяпер ва ўкраінскіх законах:
- няма згадкі пра «перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі»;
- няма імкнення ўвасабляць у жыццё "ленінскія ідэі пабудовы камуністычнага грамадства";
- няма спасылкі на праграмы, распрацаваныя камуністычнай партыяй;
- няма прыярытэту ў правах камсамольцаў, камуністаў і іншых «таварышаў»;
- "вычышчана" амаль 1200 актаў органаў дзяржаўнай улады і кіравання Саюза ССР, РСФСР (Украінскай ССР);
- дадзена даручэнне Кабінету Міністраў Украіны ў бліжэйшы час правесці тое ж самае на сваім узроўні, а таксама напрацаваць новыя Працоўны кодэкс, Жыллёвы кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
«Дзякую ўсім калегам народным дэпутатам, якія дапамагалі распрацоўваць гэты закон і прагаласавалі за яго прыняцце. Мы разам зрабілі тое, што не змаглі зрабіць народныя дэпутаты за мінулыя 30 гадоў незалежнасці», — падсумаваў старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук.