Байдэн абяцае дапамогу Украіне ў газавай незалежнасці ад Крамля

ЗША гатовыя дапамагчы Украіне знізіць залежнасць ад паставак энергарэсурсаў з Расіі. Пра гэта сёння заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у Кіеве, паведамляе "Украінская праўда" са спасылкай на Інтэрфакс-Украіна.



bajden_u_kijevie.jpg

Фота са старонкі Лесі Орабец у Facebook

Акрамя таго, Байдэн запэўніў, што Вашынгтон падтрымлівае Кіеў у імкненні супрацьстаяць "зневажальным пагрозам".
Пры гэтым агенцтва не ўдакладняе, пра якія менавіта пагрозах ідзе гаворка.
Падчас выступу перад украінскімі палітычнымі лідэрамі Байдэн заклікаў іх "змагацца супраць ракавай пухліны пад назвай карупцыя".
Акрамя таго, віцэ-прэзідэнт ЗША таксама падкрэсліў, што ў украінскіх палітыкаў цяпер з'явілася гістарычная магчымасць стварыць па-сапраўднаму адзіную краіну.