Банк Расіі ўводзіць забарону на продаж валюты і абмяжоўвае выдачу валютных укладаў

Банк Расіі з 9 сакавіка да 9 верасня 2022 года ўсталёўвае новы парадак выдачы сродкаў з валютных укладаў або рахункаў грамадзян.

interes_k_rynku_foreks_v_rossii_nabiraet_tempy_1.jpg


Усе сродкі кліентаў на валютных рахунках або ўкладах захаваныя і ўлічаныя ў валюце ўкладу, кліент можа зняць да 10 тысяч долараў ЗША ў наяўнай валюце, а астатнія сродкі — у рублях па рынкавым курсе на дзень выдачы, гаворыцца ў паведамленні банка.

Пры гэтым адзначаецца, што ў расійскіх банках каля 90% валютных рахункаў не перавышаюць суму ў 10 тысяч долараў ЗША, гэта значыць, 90% трымальнікаў валютных укладаў або рахункаў змогуць цалкам атрымаць свае сродкі ў наяўнай валюце.

Канвертацыя іншых валют у долар ЗША будзе адбывацца па рынкавым курсе на дзень выдачы.


Грамадзяне змогуць адкрываць і новыя валютныя рахункі і ўклады, але зняць з іх сродкі, пакуль дзейнічае часовы парадак аперацый з наяўнай валютай, можна будзе ў рублях па рынкавым курсе на дзень выдачы.

Банкі не будуць на працягу тэрміну дзеяння часовага парадку прадаваць наяўную валюту грамадзянам. Памяняць наяўную валюту на рублі можна будзе ў любы момант і ў любым аб'ёме.