Беларусаў у эміграцыі запрашаюць у вандроўкі
Беларускія прафесійныя гіды вандруюць самі, адштурхоўваючыся ад сваіх новых лакацый, распавядаюць пра свае маршруты, уражанні і лайфхакі ў каналах «Тр-тр-трэвэл» (
фэйсбук , тэлеграм @tr_tr_travel,
інстаграм) і запрашаюць у сумесныя вандроўкі.
Мэта праекту — выцягнуць беларусаў з эмігранцкай журбы, дапамагчы ўбачыць складаную сітуацыю як цудоўную магчымасць, пазнаёміцца з новай культурай, але і захаваць сваю ідэнтычнасць — бо ўсё робіцца па-беларуску і з адсылкай да беларускай гісторыі і культуры. Калі сцісла, праект мае на мэце ператварыць беларускіх эмігрантаў ва Ў-мігрантаў.
Беларусаў у эміграцыі запрашаюць у вандроўкі
Першая вандроўка адбудзецца па адным з гістарычных раёнаў Варшавы, пазней плануюцца экскурсіі і па іншых гарадах, дзе ўтварыліся вялікія беларускія дыяспары. Арганізатары запрашаюць усіх зацікаўленых!