Беларусы ў Шчэціне абвясцілі другую акцыю за незалежнасць

Першы пікет за незалежнасць Беларусі прайшоў у польскім Шчэціне 15 снежня. Акрамя пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ўдзельнікі акцыі прадэманстравалі таксама салідарнасць з палітвязнямі. 

79405917_605419186896057_7450522052324229120_n_logo.jpg


Па словах суарганізатара акцыі Францішка Цярэшкі, яна была «скіраваная за незалежнасць, супраць так званай інтэграцыі, якая мае на мэце знішчэнне незалежнасці Беларусі! Таксама мы салідарныя з палітвязнямі: Пятром Маркелавым, які атрымаў 14 содняў за выкрыццё факту фальсіфікацыі парламентскіх выбараў у Беларусі. Таксама за Нааму Ісахар, ізраільцянку, якая была незаконна выкрадзеная і арыштаваная расейскімі ўладамі.
“Тут месціўся Расійскі кансулат. Яшчэ напярэдадні нашай акцыі тут была адпаведная таблічка, якая незадоўга да акцыі знікла”.

79919077_2882934405074292_8736147111390740480_n_logo.jpg


Акцыя прайшла шчэцінскімі вуліцамі. Былі раздадзеныя ўлёткі “Za naszą i waszą wolność”, скандаваліся заклікі: "Mińsk-Warszawa – wspólna sprawa”, "Жыве Беларусь!". Маладзёны спявал нацыянальныя гімны “Пагоня” і “Магутны Божа”. 



Францішак Цярэшка паведаміў, што наступная акцыя ў абарону незалежнасці і канцэрт адбудуцца ў Шчэціне 20 снежня а 18-й гадзіне.