Больш за палову ўкраінцаў лічаць падзеі на Данбасе вайной з Расіяй

57% украінцаў лічаць сітуацыю на Данбасе вайной з Расіяй.



584856_w_300.jpg

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Цэнтрам Разумкова, — паведамляе "Украінская праўда".

Пры гэтым 13% лічаць падзеі там грамадзянскай вайной, 9,9% — акцыямі пратэсту жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей супраць дзеянняў новай украінскай улады.

Прыкладна роўная колькасць рэспандэнтаў называе такую сітуацыю барацьбой за незалежнасць Данецкай і Луганскай "народных рэспублік" (6,7%) і барацьбой з тэрарыстычнымі групоўкамі (7,3%).

Толькі 0,1% апытаных лічаць, што на Данбасе звычайная сітуацыя, 0,6% далі іншыя адказы, а 5,4% рэспандэнтаў не змаглі вызначыцца з адказам.

Амаль палова грамадзян Украіны (40,4%) вінаватай у такой сітуацыі лічыць у першую чаргу расійскую ўладу. Яшчэ чвэрць апытаных (24,2%) вінаватай лічаць старую ўкраінскую ўладу (Віктара Януковіча і яго акружэння), а 14,4% — новую ўкраінскую ўладу.

Значна радзей рэспандэнты ўскладаюць адказнасць за ўзнікненне такой сітуацыі на прарасійскіх радыкалаў (4,4%), "бандэраўцаў" (3,6%), насельніцтва Данбаса (2,8%).

1,8% апытаных далі іншыя адказы, 1,0% лічаць, што ў такой сітуацыі ніхто не вінаваты, а 7,3% рэспандэнтаў не змаглі вызначыцца з адказам.

Расійскую ўладу лічыць вінаватай у сітуацыі на Данбасе абсалютная большасць жыхароў Цэнтральнага (51,4%) і Заходняга (57,8%) рэгіёнаў, а таксама адносная большасць Усходняга рэгіёну (33,0%).

Адносная большасць рэспандэнтаў лічыць вінаватай у сітуацыі ў першую чаргу новую ўкраінскую ўлада на поўдні Украіны (26,5%) і на Данбасе (30,5%).

Значная частка рэспандэнтаў ва ўсіх рэгіёнах вінаватай у сітуацыі лічыць старую ўкраінскую ўладу — ад 18,7% на Данбасе да 28,1% у Цэнтральным рэгіёне.

Паводле gazeta.ua