Большасць немцаў адмовяцца ад каляднай ілюмінацыі дзеля клімату

Пры гэтым для 35% немцаў адмова ад каляднай ілюмінацыі — не варыянт.

Калядная ілюмінацыя ў Германіі

Калядная ілюмінацыя ў Германіі

Большасць немцаў збіраюцца паменшыць выкарыстанне святочнага падсвятлення падчас калядных і навагодніх святаў з меркаванняў абароны клімату, пра гэта сведчаць вынікі апытанні, праведзенага для агенцтва DPA.

Па дадзеных даследаванна, агулам 57% апытаных заявілі, што яны паменшаць выкарыстанне каляднага асвятлення або нават наогул не будуць выкарыстоўваць яго.

11% рэспандэнтаў заявілі, што абыдуцца без навагодніх агнёў у гэтым годзе з-за праблем з кліматам, а 10% заявілі, што маюць намер рабіць так у будучыні.

Тым не менш, 35% сказалі, што адмова навагодняй ілюмінацыі для іх — не варыянт.

Меркаванні падзяліліся адносна таго, ці павінна быць менш падобнага асвятлення на будынках і на вуліцах: 44% выступілі "за" і столькі ж — супраць.

Паводле korrespondent.net