Чаму ад ЗША, а не Кітая? Расія запатрабавала кампенсацыю за Covid-19
У Расіі нечакана вырашылі запатрабаваць ад ЗША кампенсацыю за Covid-19. У Дзярждуме РФ зноў узяліся развіваць ідэі пра біялабараторыі ЗША.
З заявай пра кампенсацыю выступіў кіраўнік Дзярждумы Расіі Вячаслаў Валодзін. Ён лічыць, што ЗША павінны кампенсаваць страты краінам, якія пацярпелі ад пандэміі каронавіруса, паколькі амерыканскія ўлады нібыта могуць быць датычныя да распаўсюджвання Covid-19.
Спікер Дзярждумы РФ зачапіўся за цытату амерыканскага эканаміста Джэфры Сакса, які дапускаў, што каронавірус маглі стварыць у біялабараторыі ЗША. Чаму словы нейкага эканаміста пра “верагоднасць датычнасці” ЗША прынятыя расійскай уладай за 100% даказаную рэч — іншае пытанне. Аднак паказальна, што апошнім часам і падчас судовых пасяджэнняў у Расіі і Беларусі, асабліва калі разглядаюцца палітычныя справы, наўпроставыя доказы віны маюць усё меншае значэнне пры вынясенні прысудаў.
Валодзін лічыць, што ЗША неабходна панесці адказнасць за такія наступствы каронавіруса, як "мільёны хворых і загінулых, сусветны эканамічны крызіс, падзенне ўзроўню жыцця людзей".
Валодзіна заявіў наступнае: "Усім дзяржавам, што пацярпелі ад пандэміі, ЗША абавязаны кампенсаваць панесеныя страты".
Акрамя гэтага, на думку Валодзіна, павінны быць "спыненыя і рассакрэчаныя ўсе вайсковыя біялагічныя распрацоўкі ЗША".
Паводле www.pravda.com.ua