Чарнагорыя можа ўвесці візы для расіян

Чарнагорыя ўслед за краінамі ЕС можа ўвесці меры па абмежаванні ўезду расійцаў, піша выданне Dan са спасылкай на пазіцыю кіраўніка МЗС Рэспублікі Ранка Крывакапіча.

bez_nazvanija_102.jfif

Так у чарнагорскім МЗС адрэагавалі на пастанову ЕС прыпыніць дзеянне пагаднення аб спрошчаным візавым рэжыме з РФ.

«Міністр замежных спраў Ранка Крывакапіч лічыць, што наша краіна павінна быць цалкам салідарная з ЕС у гэтым рашэнні», — прыводзіцца заява МЗС.

Выданне патлумачыла, што, калі ўлады пагодзяцца з міністрам, гэта будзе фактычна азначаць увядзенне віз для расійцаў. Пры гэтым не ясна, якую выгаду гэта прынясе Чарнагорыі, бо толькі за 2022 год краіну наведалі каля 48 тысяч турыстаў з РФ.

Па дзейных правілах уезду расійцы могуць знаходзіцца ў Чарнагорыі без візы на працягу 30 дзён (раней можна было да 90 дзён).

Беларусы таксама могуць наведваць Чарнагорыю без віз. Пра тое, што тут нешта зменіцца, не паведамляецца.