Чыстка ў Казахстане. Такаеў звольніў сваяка Назарбаева з пасады кіраўніка ЦВК
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў звольніў Берыка Імашава з пасады старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі (ЦВК). Новым кіраўніком ЦВК прызначаны сенатар Нурлан Абдзіраў.
![725f7bda7cff2674262509b985ce8edf.jpg 725f7bda7cff2674262509b985ce8edf.jpg](/img/v1/images/725f7bda7cff2674262509b985ce8edf.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Імашаў з'яўляецца сваяком першага прэзідэнта Казахстана
Нурсултана Назарбаева. Ён сват яго старэйшай дачкі, дэпутаткі Дарыгі Назарбаевай.
Раней два зяці Назарбаева былі звольненыя з кампаній «Казтрансгаз» і «Казтрансойл». Муж сярэдняй дачкі былога
прэзідэнта сышоў з пасады кіраўніка Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў «Атамекен».
Паводле lenta.ru.