Дачка актывісткі «Адкрытай Расіі» памерла ў рэанімацыі
Дачка Анастасіі Шаўчэнка — актывісткі «Адкрытай Расіі», абвінавачанай ў супрацоўніцтве з «непажаданай арганізацыяй», памерла ў рэанімацыі.
Пра гэта паведамляе МБХ-медыя. Напярэдадні лекары не пусцілі Шаўчэнка ў рэанімацыйную палату да дачкі, хоць па законе павінны пускаць сваякоў у любы час. Шаўчэнка з дазволу следчых правяла мінулую ноч у бальніцы.
17-гадовая дачка Шаўчэнка — Аліна — жыла ў інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. 30 студзеня яе тэрмінова шпіталізавалі пасля часовага спынення сэрца.
30 студзеня Анастасіі Шаўчэнка прад'явілі абвінавачванне па артыкуле аб ажыццяўленні дзейнасці арганізацыі, прызнанай непажаданай у Расіі (284.1 КК). 29 студзеня суд пастанавіў пакінуць Шаўчэнка пад хатнім арыштам. Да гэтага актывісту адправілі пад хатні арышт да 20 сакавіка. Яе абарона прасіла вызвалення пад заклад у 500 тысяч рублёў, аднак атрымала адмову.
21 студзеня ў дачыненні да члена федэральнай рады «Адкрытай Расеі» Анастасіі Шаўчэнка распачалі крымінальную справу аб дзейнасці арганізацыі, прызнанай у Расіі непажаданай (284.1 КК). Віну актывістка не прызнала. Кіраўнік праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкава паведаміў, што крымінальная справа Шаўчэнка з'яўляецца першай у Расіі па 284.1 артыкуле. 23 студзеня Шаўчэнка адправілі пад хатні арышт.
Шаўчэнка маці траіх дзяцей. Падчас апеляцыі на арышт актывістка заявіла, што інспектар ФСВП не дазваляе ёй выклікаць лекара да дзяцей, а суд ужо тыдзень адмаўляецца разгледзець яе просьбу пра паездку ў інтэрнат да дачкі-інваліда. Толькі 30 студзеня ёй дазволілі наведаць дачку ў рэанімацыі і знаходзіцца з ёй да 18 гадзін першага лютага.