Дэфляцыя ў Польшчы
Працягваецца падзенне цэнаў у Польшчы. У кастрычніку цэны былі на 0,6% ніжэйшыя, чым годам раней.

Гэта самы высокі паказчык дэфляцыі за ўсю гісторыю рынкавай эканомікі ў Польшчы.
Для спажыўцоў падзенне цэнаў карыснае – яны могуць купіць больш тавараў за тыя ж грошы. Але для эканомікі доўгачасовая дэфляцыя – гэта дрэнная з'ява. Тады спажыўцы адкладваюць рашэнне аб набыцці тавараў, паколькі спадзяюцца, што цэны далей будуць падаць.
На думку эканамістаў, інфляцыя, гэта значыць, рост цэнаў, вернецца ў снежні. У бліжэйшыя месяцы ўплыў на тое, ці ў краіне будзе інфляцыя ці дэфляцыя, будзе мець узровень цэнаў на карысныя выкапні.