У Польшчы працягваецца выбарчая цішыня
Мясцовыя выбары ў Польшчы пройдуць у нядзелю 16 лістапада.

Апоўначы ў Польшчы пачалася выбарчая цішыня перад мясцовымі выбарамі. Гэта азначае, што да закрыцьця выбарчых участкаў, то бок да 21.00 у нядзелю, забараняецца праводзіць выбарчую кампанію, ці пераконваць грамадзянаў галасаваць за таго ці іншага кандыдата.
Сёння і заўтра нельга арганізоўваць публічныя сустрэчы выбарчага характару, праводзіць мітынгі, ці раздаваць выбарчыя ўлёткі. Падчас выбарчай цішыні не можна публікаваць вынікаў апытаньняў грамадскай думкі. За гэта пагражае штраф у памеры ад 500 тысячаў да мільёна злотых.
Выбарчая цішыня распаўсюджваецца не толькі на радыёстанцыі і тэлебачаньні, але таксама на інтэрнэт. Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, адміністратары не мусяць выдаляць існуючых перадвыбарчых матэрыялаў, але дадаваць новых яны ўжо не могуць. Мясцовыя выбары пройдуць у нядзелю, 16 лістапада. Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 7.00 да 21.00.