У Польшчы катастрафічна падаюць продажы цыгарэт

У Польшчы катастрафічна падаюць афіцыйныя продажы тытунёвых вырабаў. Гэта не азначае, што палякі паразумнелі й пачалі кідаць курэньне: яны кураць кантрабандныя цыгарэты, паведамляе „Gazeta Wyborcza”. 



8d32093524d50346cf7782469fa84f10.jpg

Журналіст піша, што шукаючы дадатковых даходаў у бюджэт урад пастаянна павышаў акцыз на цыгарэты, і цяпер аказалася, што замест росту паступленьняў дадатковых фінансавых сродкаў ёсьць іх падзеньне.

Пачынаючы з 2010 года продаж цыгарэтаў падае, бывае, што ў маштабе году нават больш чым на 10%. Паводле эканамістаў, у павышэньні цэнаў Польшча перакрочыла крытычны пункт, пасьля якога даходы бюджэту пачынаюць падаць, бо падаюць продажы тытунёвых вырабаў.

Калі параўнаць зарплаты й супаставіць іх з цэнамі пачка цыгарэт у Польшчы ды іншых эўрапейскіх краінах, то акажацца, што ў нас яны адныя з даражэйшых на кантынэнце. І таму людзі ня хочуць купляць такіх дарагіх цыгарэт і шукаюць альтэрнатывы. На іх шчасьце на польскіх рынках шмат кантрабандных тытунёвых вырабаў зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны альбо цыгарэт, вырабленых на падпольных фабрыках.

СМІ час ад часу паведамляюць пра тое, што мытнікі перахапілі фуру з цыгарэтамі альбо што паліцыя накрыла нелегальную тытунёвую фабрыку. Спэцыялісты ацэньваюць ценявую зону тытунёвых вырабаў у Польшчы на 25% ад легальнага рынку. Толькі за мінулы год у бюджэт не паступіла 100 млн. эўра з акцыза, паведамляе „Gazeta Wyborcza”. 

www.radyjo.net