У Польшчы выбары ў мясцовае самакіраванне
Сёння, 16 лістапада, на выбарчых участках галасаванне пачалося а сёмай гадзіне і працягнецца да 21 гадзіны.
З Падляшскага ваяводства ў выбарах у мясцовае кіраванне балатуецца каля 9 тысяч чалавек, сярод іх 380 кандыдатаў на войтаў і бургамістраў. 19 кандыдатаў на пасаду прэзідэнтаў трох самых буйных гарадоў рэгіёну – Беластоку, Ломжы і Сувалках.
За адзін мандат райцы змагаецца ў сярэднім 4 асобы. Найбольш ахвотных стаць райцамі ў Беластоку, тут за адно месца змагаюцца 14 кандыдатаў.
Другі тур выбараў войтаў, бургамістраў і прэзідэнтаў гарадоў запланавана на 30 лістапада ў тых мясцовасцях, дзе кандыдат не атрымае 50 адсоткаў галасоў выбаршчыкаў.