Die Welt: Траціна еўрапейскіх баевікоў ІД вярнулася ў ЕС
Міжнародны цэнтр
процідзеяння тэрарызму (ICCT)
паведаміў аб вяртанні ў ЕС многіх замежных баевікоў. Большасць
ісламістаў асядаюць у Бельгіі, Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі.
З больш за 4.200 чалавек, якія з краін ЕС перабраліся для ўдзелу ў ваенных дзеяннях у Сірыі ці Іраку, траціна вярнулася назад. Пра гэта ў суботу, 2 красавіка, паведаміла выданне Die Welt са спасылкай на даследаванне, праведзенае нідэрландскім Міжнародным цэнтрам процідзеяння тэрарызму (ICCT). Паводле вынікаў даследавання, большасць былых наймітаў якія пражываюць у Бельгіі, Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі.
Галандскія эксперты сцвярджаюць, што ў асноўным джыхадзісты, якія вярнуліся ў Еўропу, — маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Аднак у «Ісламскай дзяржавы» ёсць і прыхільніцы: напрыклад, у Францыі і Германіі 20 працэнтаў тых, хто выязджаў для падтрымкі ісламістаў у Сірыі і Іраку, — жанчыны.
Нямецкі ўрад паведаміў ICCT, што з Германіі на баку экстрэмістаў ваявалі 750 чалавек. Зараз у зонах збройнага канфлікту знаходзяцца прыкладна 30 працэнтаў ад агульнай колькасці тых, хто выехаў. 100 чалавек загінулі, у тым ліку 20 тэрарыстаў-смяротнікаў. 250 баевікоў вярнуліся назад у Германію.
Матывы вяртання большасці прыхільнікаў радыкальнага ісламу ў Еўропу невядомыя. Эксперты лічаць, што частка з іх была траўмаваная рэаліямі ў Сірыі і Іраку і адчувае раскаянне. Іншая частка, наадварот, вярнулася дадому з мэтай арганізацыі тэрактаў і вярбоўкі новых баевікоў.