Дзеці на курорце ў Балгарыі лавілі рапанаў, а знайшлі міну
На ўзбярэжжы Чорнага мора ў балгарскім курортным горадзе Царава ў суботу, 6 жніўня, дзеці знайшлі проціпяхотную міну, калі ныралі за рапанамі.
На ўзбярэжжа Чорнага мора ў балгарскім курортным горадзе Царава ў суботу, 6 жніўня, дзеці знайшлі проціпяхотную міну, калі ныралі за рапанамі.
Дзеці ўбачылі невядомую рэч, што плавае ў моры, — адразу паведамілі пра гэта выратавальнікам. Месца каля верагоднай міны абгарадзілі, у той час як на астатняй тэрыторыі пляжу людзі працягнулі купацца, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Цяпер, паводле Міністэрства абароны Балгарыі, спецыялісты высвятляюць, што менавіта за міну знайшлі дзеці на пляжы. Яе плануюць знішчыць у нядзелю. Адзначаецца, што з пачатку года балгарскія вайскоўцы адрэагавалі на больш чым 30 сігналаў наконт боепрыпасаў, якія з’явіліся ў моры, адзначае bgnes.bg.
За апошні месяц ратавальнікі атрымлівалі паведамленні наконт выяўлення мін у прыбярэжных гарадах Памор'е, Несебір і Аркуціна. Быў, па меншай меры, адзін выпадак, калі да берагоў Балгарыі прыплыла марская міна.
А ў ліпені паміж гарадамі Памор'е і Ахелой вынесла фрагмент ракеты, верагодна, ад расійскага зенітна-ракетнага комплексу «Панцыр-С1».