Экаактывісткі Just Stop Oil аблілі супам карціну Ван Гога «Сланечнікі». Яе кошт — 72,5 млн фунтаў стэрлінгаў

 Сёння ранкам дзве прадстаўніцы руху Just Stop Oil вылілі таматны суп на карціну Ван Гога «Сланечнікі» ў Лонданскай нацыянальнай галерэі. 

v_londone_ekoaktivistki_19_main.jpeg


Прадстаўніцы руху Just Stop Oil таксама прыляпілі да сцяны свае рукі. Па словах брытанак, яны хочуць звярнуць увагу ўлад і грамадскасці на энергакрызіс.
«Вас больш хвалюе абарона карціны? Ці абарона нашай планеты і людзей? Крызіс кошту жыцця з'яўляецца часткай кошту нафтавага крызісу. Паліва недаступна для мільёнаў галодных і халодных сем'яў. Яны не могуць дазволіць сабе нават разагрэць слоік супу», — заявілі экаактывісткі.


Як перадае тэлеканал Sky News, супрацоўнікі адразу ж выклікалі ахову. Паліцыя арыштавала актывістак за нанясенне шкоды.

photo_2022_10_14_14_12_04__2_.jpg


Паводле брытанскіх СМІ, карціна знаходзіцца ў музеі пад ахоўным шклом. Пакуль не паведамляецца, ці цалкам шкло абараніла карціну.
Цягам мінулых двух тыдняў удзельнікі экаруху перакрывалі вуліцы брытанскай сталіцы, у тым ліку праезную частку. Паліцыя правяла ўжо больш за 350 арыштаў.