Галоўная ёлка ЗША праз урад засталася без падсветкі
Галоўная калядная ёлка ЗША з 21 снежня застаецца без падсветкі — яе пашкодзіў невядомы мужчына, які спрабаваў ускараскацца на дрэва. Але ў выніку прыпынення працы ўрада ЗША хутка адрамантаваць падсветку немагчыма.
Як паведамляе wjla.com, пасля інцыдэнту гірлянда была адключана, а доступ да дрэва быў перакрыты ў мэтах бяспекі.
Фота: National Park Service
Аперытаўна аднавіць падсветку не атрымалася з-за часовага прыпынення працы ўрада Злучаных Штатаў. Белы дом не змог дамовіцца з дэмакратамі ў Кангрэсе адносна $ 5 млрд на будаўніцтва сцяны, таму не прыняты бюджэт на наступны фінансавы год, і гэта стала прычынай для прыпынення працы ўрада.
Зараз у службе нацыянальных паркаў разглядаюць магчымасць заключыць спецыяльнае пагадненне аб партнёрстве — каб адрамантаваць усё і вярнуць агні на святочнай елкі да Каляд.