У ЗША суд абавязаў КНДР выплаціць $ 500 млн сям'і загінулага студэнта
Суд у ЗША пастанавіў, што КНДР павінна выплаціць 501 мільён долараў сям'і амерыканскага студэнта Ота Уормбіра, які памёр неўзабаве пасля вызвалення з паўночнакарэйскай турмы. Паўночная Карэя нясе адказнасць за катаванні, узяцце ў закладнікі і бессудовае забойства Ота Уормбіра, гаворыцца ў рашэнні амерыканскага суда. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
![a0e5c2a6_0603_4a42_a913_5ae0027b4bd5_w1023_r1_s.jpg a0e5c2a6_0603_4a42_a913_5ae0027b4bd5_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/a0e5c2a6_0603_4a42_a913_5ae0027b4bd5_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сям'я Уормбіра падала пазоў у суд у акрузе Калумбія ў красавіку 2018 года, сцвярджаючы, што КНДР незаконна ўтрымлівала пад вартай 22-гадовага студэнта, што прывяло да яго смерці. У заяве бацькоў Уормбіра гаворыцца, што іх сын загінуў з прычыны жорсткага абыходжання з боку праваахоўных органаў КНДР.
У 2016 годзе ўлады КНДР прысудзілі Ота Уормбіра да 15 гадоў лагераў за тое, што ён скраў прапагандысцкі плакат у Пхеньяне. Больш за год пра яго нічога не было вядома. У чэрвені гэтага года пасля 15 месяцаў зняволення ўлады Паўночнай Карэі перадалі студэнта ў ЗША ў стане комы. Праз тыдзень Уормбір памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.
Амерыканскія лекары адхілілі афіцыйную паўночнакарэйскую версію пра тое, што Уормбір заразіўся батулізмам.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў у яго смерці ўлады КНДР.