Генерал Праляк выпіў атруту пасля прысуду трыбунала па былой Югаславіі

Генерал-маёр Слабадан Праляк, які камандаваў падчас грамадзянскай вайны часткамі апалчэння баснійскіх харватаў выпіў атруту, пасля таго як суд пакінуў у сіле прысуд аб 20-гадовым зняволенні

slobodan.jpg

Чалец харвацкага савета абароны, які аб'ядноўваў у гады баснійскай вайны 1992-1995 гадоў узброеныя фармаванні баснійскіх харватаў, Слабадан Праляк выпіў, як мяркуецца, атрутную вадкасць у зале пасяджэнняў Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі (МТБЮ).

У 2013 годзе Праляк разам з яшчэ некалькімі камандзірамі харвацкіх апалчэнцаў быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні ваенных злачынстваў падчас грамадзянскай вайны на тэрыторыі цяперашняй Босніі і Герцагавіны і прысуджаны да 20 гадоў пазбаўлення волі.
У прысудзе адзначалася, што Праляк, як высокапастаўлены ваенны камандзір, нясе адказнасць за дзеянні харвацкіх апалчэнцаў, якія здзяйснялі масавыя забойствы мусульман у 20 селішчах.
29 лістапада МТБЮ разглядаў апеляцыю Праляка і некалькіх яго паплечнікаў, але ў выніку пакінуў вынесены ў 2013 годзе прысуд без зменаў.
«Слабадан Праляк не злачынца! Я з пагардаю стаўлюся да гэтага прысуда!» — выгукнуў падсудны і выпіў нешта з маленькай бутэлечкі, заявіўшы, што прыняў атруту.
Па дадзеных харвацкага выдання 24sata, на сайце якога вялася прамая трансляцыя з залы суда, адразу пасля гэтага Праляк адчуў сябе дрэнна, таму абвяшчэнне прысуду было спынена, а ў будынак МТБЮ выкліканыя лекары.
22 лістапада МТБЮ прысудзіў былога камандуючага арміяй баснійскіх сербаў Ратка Младзіча да пажыццёвага пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым у генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасьці і парушэнні законаў і звычаяў вядзення вайны. Адвакаты заявілі, што адказнасць Младзіча за забойства і этнічныя чысткі «ніколі не была ўсталяваная» і пакаранне павінна складаць максімум 15 гадоў турмы.
Паводле РБК