Германія. Рэвалюцыя дыялектаў

У Германіі не толькі новы ўрад, але і новая моўная рэальнасць. Філолагі звяртаюць увагу, што практычна ўсе новыя вядучыя міністры, у тым ліку канцлер, будуць гаварыць на паўночным дыялекце нямецкай мовы.

jazyki_germanii.jpg


Гэта, напэўна, самы буйны зрух балансу ў апараце ўлады паміж двума асноўнымі — паўднёвым і паўночным — дыялектамі ў гісторыі ФРГ. У тым ліку таму, што ўпершыню ні адзін з міністраў не прадстаўляе Баварыю.
Дрэйф палітычнай улады на поўнач быў зафіксаваны даўно. Апошнім канцлерам, які нарадзіўся на поўдні, быў Хельмут Коль. Пасля гэтага краінай кіравалі толькі «паўночнікі»: Герхард Шродэр з ніжняй Саксоніі, Ангела Меркель — з Мелькенбурга і зараз Олаф Шольц з Гамбурга. У нечым такая карцінка парадаксальная, паколькі эканамічны нерв Германіі знаходзіцца якраз на поўдні. У любым выпадку навукоўцы лічаць, што дамінаванне паўночнага дыялекту ў вялікай палітыцы будзе азначаць маргіналізацыю паўднёвага. Аж да таго, што ў той жа Баварыі з’явяцца моўныя курсы вывучэння паўночнага дыялекту.
 Па матэрыялах брытанскай прэсы