«Грынпіс» заблакаваў танкер, які даставіў расійскую нафту ў Нарвегію

Актывісты прыкавалі сябе ланцугом да судна ў знак пратэсту супраць расійскага ўварвання ва Украіну.

photo_2022_04_25_12_03_48.jpg

Танкер "Усць-Луга" цяпер стаіць на якары каля нафтавага тэрмінала Exxon Mobil у Слагене, прыкладна за 70 км на поўдзень ад сталіцы Осла.
"Нафта ляжыць у аснове не толькі кліматычнага крызісу, але і войн і канфліктаў. Я шакаваны тым, што Нарвегія дзейнічае як свабодны порт для расійскай нафты, якая, як мы ведаем, фінансуе вайну Пуціна", – заявіў кіраўнік "Грынпіс" Нарвегіі Фродзе Плэйм.
Група заклікала ўрад Нарвегіі забараніць імпарт расійскага выкапнёвага паліва і заявіла, што нарвежскае падраздзяленне Exxon Mobil Esso павінна скасаваць любыя кантракты на такі імпарт з Расіі пасля ўварвання ва Украіну.
УНІАН