Павел Усаў: Цёмныя часы ў Расіі ўжо прыйшлі — і прыйшлі надоўга

Палітолаг Павел Усаў у сваім тэлеграме разважае пра тое, што, відаць, хутка ў Расіі зноў з’явіцца ГУЛАГ. Прынамсі, папраўчыя лагеры для украінцаў ужо ствараюцца, а значыць — неўзабаве туды пачнуць змяшчаць і расіян.

hulah.jpg

Цяпер у Расіі "замежны агент" фізічная або юрыдычная асоба, якое трапіла пад уплыў замежнай дзяржавы.

Уплыў гэты вызначаецца, відаць, тым, што грамадзянін будзе мець сваё меркаванне і пазіцыю ў дачыненні да цемрашальства і жахаў, якія робіць РФ. Іншая думка, натуральна, шкодная. Не згодны з дзяржаўнай пазіцыяй — замежны агент.

Нічога незвычайнага — класічны таталітарызм. Асоба, прызнаныя замежным агентам, можа быць абмежаваная ў шэрагу палітычных правоў.

Не разумею, навошта паўмеры, даўно ўжо час увесці катэгорыю "вораг народа". Напэўна, яно так і будзе. Не скажу дакладна, але ж каля 60-70% расіян лічылі Сталіна вялікай асобай у гісторыі Расіі, і, напэўна, столькі ж хацелі б вярнуцца ў стары добры 1937 год.

Але незалежна ад фармулёвак, цёмныя часы ў Расіі ўжо прыйшлі — і прыйшлі надоўга. Пытанне ў тым, калі з'явяцца папраўчых лагеры. Для ўкраінцаў іх ужо ствараюць — значыць, хутка будуць і для замежных агентаў.

Нават калі дапусціць, што інтэнсіўнасць ваенных дзеянняў ва Украіне спадзе, Расія ўжо не выберацца з таталітарызму.