Іран пагражае выйсці з дамовы аб ядзернай зброі

Па словах кіраўніка МЗС Ірана, зараз Тэгеран робіць выбар са «шматлікіх варыянтаў» адказу на ўзмацненне санкцый ЗША.

iran1.jpg

Іран у адказ на ўзмацненне санкцый Вашынгтона можа выйсці з Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (ДНЯЗ). Пра гэта заявіў кіраўнік іранскага МЗС Махамад Джавад Зарыф. Яго словы ў нядзелю, 28 красавіка, прыводзіць дзяржаўная тэлерадыёкампанія IRIB. 
«Ісламская Рэспубліка можа выбраць з вялікай колькасці варыянтаў, і ўлады краіны вывучаюць іх ... Выхад з ДНЯЗ — адзін з іх», — падкрэсліў Зарыф.

Санкцыі ЗША супраць Ірана


Тэгеран і раней казаў пра магчымасць разарваць ДНЯЗ у адказ на дзеянні Вашынгтона. У траўні 2018 года ЗША выйшлі з падпісанага ў 2015 годзе ядзернага пагаднення з Іранам, якое прадугледжвала выкананне Тэгеранам шэрагу крокаў па абмежаванні сваёй ядзернай праграмы ў абмен на адмену санкцый. Затым Вашынгтон аднавіў санкцыі супраць Ірана і запатрабаваў ад дзяржаў-саюзнікаў спыніць купляць у яго нафту пад пагрозай санкцый для кампаній-закупнікоў.
dw.com