
Трагедыя адбылася на вачах соцень гледачоў, якія прыйшлі паглядзець шоў, фінал якога выклікаў нацыянальны шок. Гэта першая смерць іспанскага тарэадора за апошнія 30 гадоў.
Па слядах крывавай карыды на інтэрнэт-форумах аматараў бою быкоў пачалася кампанія за тое, каб як мага хутчэй забіць Ларэнца.
Эколагі ў сваю чаргу патрабуюць выратаваць быка, які, на іх думку, стаў ахвярай крывавай забавы пад назвай «карыда».
На думку назіральнікаў, забойства матадора зноў абвострыць дэбаты вакол праекту забароны карыды ў Іспаніі. На цяперашні час эколагі ўжо дамагліся забароны бою быкоў у шэрагу рэгіёнаў.