Італьянская плыўчыха здзейсніла камін–аўт

Італьянка Рашель Бруні (Rachele Bruni), якая ўзяла Алімпійскае срэбра на дыстанцыі 10 кіламетраў у адкрытай вадзе, здзейсніла камін–аўт, прысвяціўшы ўзнагароду сваёй каханай.

italyanskaya_plyuchyha_zdzeisnila_kamin_aut.jpg


«Я прысвячаю сваю перамогу маёй сям’і, майму трэнеру і майму каханаму, а таксама тым, хто перажываў за мяне і падтрымліваў», — сказала Бруні журналістам. А калі тыя пацікавіліся, хто ж гэты каханы, спартсменка адкрыта дадала: «Гэта мая сяброўка Дзілетта Фэйна (Diletta Faina)..
«Я заўсёды жыла адкрыта, без праблемаў. Я ніколі не рабіла вялікага камін–аўту. Вядома, сустракаюцца людзі з прадузятасцямі, але я мірны чалавек. Я стараюся не думаць аб забабонах, жыву для сябе, жыву сваім запалам да плавання і для людзей, якімі ёсць каханая», — сказала Бруні ў інтэрв’ю.
Прызнанне Рашель Бруні дазволіла журналістам ўключыць яе ў склад сімвалічнай ЛГБТ–зборнай, што павелічэла за Алімпіяду. Калі напярэдадні спаборніцтваў паведамлялася аб 44 ЛГБТ–спартоўцах на гульнях, то зараз Бруні стала ўжо 51–й прадстаўніцай гей–суполкі на Алімпіядзе. Тыдзень таму Бразільская дзюдаістка Рафаэла Сільва здзейсніла камін–аўт, выйграўшы залаты медаль на Алімпіядзе ў Рыа.
Паводле yag.by