Яшчэ адзін штат ЗША дазволіў продаж марыхуаны

У амерыканскім штаце Невада дазволілі прадаваць марыхуану для адпачынку. Разам з тым, рабіць гэта можна толькі дома, а не ў грамадскіх месцах, паведамляе Associated Press. 

Фота Vinegret.cz

Фота Vinegret.cz


Набыць порцыю марыхуаны памерам з адну унцыю (28,3 грама) змогуць толькі дарослыя — паводле закону штата такімі лічацца асобы ад 23 год. Ужываць прэпарат можна будзе толькі ў хаце, паленне ў грамадскіх месцах забаронена. Чакаецца, што каля двух трацінаў продажаў прыпадзе на турыстаў.
Невада стала пятым штатам, дзе марыхуану можна набыць у рэкрэацыйных мэтах. Раней гэта было дазволена ў Вашынгтоне, Арэгоне, Каларада і Алясцы. Яшчэ ў 19 штатах і сталіцы ЗША Вашынгтоне (округ Калумбія) яна прадаецца як медычны сродак. Пералік хваробаў, пры якіх дапускаецца дадзены прэпарат, у кожным штаце свой. Марыхуану могуць прызначыць, у прыватнасці, пры такіх захворваннях, як СНІД, эпілепсія, злаякасныя пухліны і глаўкома. 
Сёлета ў чэрвені марыхуану таксама легалізавалі ў Мексіцы для навуковых і медычных мэтаў.

Ужыванне марыхуаны як леку, акрамя некаторых штатаў ЗША, легалізавана ў шэрагу еўрапейскіх краінаў. Там вырошчванне невялікіх плошчаў каноплі не з'яўляецца крыміналам, а ўжыванне дапускаецца ў адмыслова адведзеных месцах. 
ТСН