Еўрапарламентарыі заклікалі Пуціна вызваліць захопленых украінцаў
Пад лістом да расійскага прэзідэнта падпісаўся 61 дэпутат.

Ініцыятарам звароту выступіў еўрапарламенцёр ад Літвы Пятрас Аўштравічус.
Асобную ўвагу падпісанты ліста звярнулі на палонную лётчыцу Надзею Саўчанка і папрасілі дазволу на наведванне зняволенай у турме, каб праверыць умовы яе знаходжання там і заўпэўніцца ў яе добрым фізічным і псіхічным стане.
Таксама еўрадэпутаты выказалі сваё абурэнне з нагоды забароны на ўезд у Расійскую федэрацыю чальцу Еўрапарламента Рэбэке Хармс, якая збіралася прысутнічаць на судзе над Надзеяй Саўчанка. Аўтары ліста адзначаюць, што выкананне просьбаў, якія ўтрымліваюцца ў звароце, будзе сведчыць пра ўмацаванне даверу між ЕС і Расіяй.
Паводле ўкраінскіх СМІ