Мілер заявіў, што Украіна пагадзілася на ўмовы пагашэння пазыкі

Украіна пагадзілася на ўсе ўмовы пагашэння пазыкі за газ, прапанаваныя Расіяй, але паколькі ў яе недастаткова грашовых сродкаў, вырашэнню праблемы можа дапамагчы Еўракамісія, прадставіўшы Украіне сродкі. 



gazprom1.jpg

Пра гэта  сказаў кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер журналістам па выніках перамоваў у Мілане, перадае "Інтэрфакс-Украіна".
Як заявіў кіраўнік "Газпрома", "на сёння Украіна пагадзілася з тым, што першы транш у 1,45 млрд даляраў павінен быць заплачаны да пачатку паставак". 
"Яна пагадзілася з тым, што да канца года павінна быць пагашана сума ў 3,1 млрд долараў", —заўважыў ён, падкрэсліўшы, што не да канца першага квартала 2015 года, як раней хацела Украіна. 
Паводле яго слоў, Украіна пагадзілася плаціць цану за газ ў 385 даляраў за тысячу кубаметраў.  Аднак, паводле яго слоў, пытанне ў тым, што Украіне няма чым аплачваць бягучыя пастаўкі і тут "мячык на баку Еўрапейскай камісіі". 
"Гэта можа быць брыдж-крэдыт, перанос траншу МВФ з студзеня на снежань", — адзначыў ён.