Камісія МАК пажыццёва адхіліла шасцярых хакеістак зборнай Расіі ад Алімпійскіх гульняў
Вынікі жаночай зборнай Расіі па хакеі, паказаныя на Гульнях-2014 у Сочы, былі ануляваныя.

Камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) пад кіраўніцтвам Дзяніса Освальда пажыццёва адхіліла расійскіх хакеістак Іну Дюбанок, Кацярыну Лебедзеву, Кацярыну Пашкевіч, Ганну Шибанову, Кацярыну Смоленцеву і Галіну Скіба ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МАК.
Спартсменкі былі прызнаныя вінаватымі ў парушэнні антыдопінгавых правілаў. Вынік жаночай зборнай Расіі па хакеі, паказаны на Гульнях-2014 у Сочы, быў ануляваны. Расіянкі на Алімпіядзе ў Сочы занялі шостае месца.
Паводле tass.ru