Расія. Роскамнагляд пагражае заблакаваць у краіне Twitter
Роскамнагляд пагражае заблакаваць у Расіі Twitter, калі на працягу сутак з яго не будзе выдалены акаўнт "Адкрытай Расіі". На сайце руху паведамляецца, што такая інфармацыя паступіла ў лісце, накіраваным прадстаўнікамі сэрвісу.

У Twitter заявілі, што Роскамнагляд спаслаўся на распараджэнне пракуратуры аб блакаванні рэсурсаў, якія змяшчаюць "інфармацыю, якая распаўсюджваецца з парушэннем закона". У "Адкрытай Расіі" настойваюць, што ні сайт, ні Twitter руху не ўтрымліваюць супрацьзаконнай інфармацыі, а таксама не звязаны з замежнымі арганізацыямі, якія ў Расіі прызнаныя "непажаданымі".
У панядзелак, 13 снежня, Роскамнагляд па патрабаванні Генеральнай пракуратуры унёс сайт "Адкрытай Расіі" ў рэестр рэсурсаў, якія змяшчаюць заклікі да масавых беспарадкаў, ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама інфармацыйныя матэрыялы замежнай або міжнароднай няўрадавай арганізацыі, дзейнасць якой прызнана непажаданай на тэрыторыі Расіі.

Заснавальнік "Адкрытай Расіі" Міхаіл Хадаркоўскі
Пасля гэтага доступ да сайта быў заблакаваны. Таксама заблакаваныя сайты праектаў "Адкрытыя выбары", "Адкрыты універсітэт" і асабісты сайт заснавальніка руху Міхаіла Хадаркоўскага. Сам ён назваў гэтае рашэнне парушэннем канстытуцыйнай нормы аб свабодзе слова і крымінальным злачынствам супраць парадку кіравання.
Паводле www.svoboda.org