ЗША: Расія пачала вайну новага пакалення
Макмастэр раскрытыкаваў Расію за знешнюю палітыку. Ён абвінаваціў РФ і Кітай у правядзенні палітыкі дэстабілізацыі.
Расія пачала праводзіць агрэсіўную палітыку, выкарыстоўваючы прапаганду і падрыўную дзейнасць. Пра гэта заявіў дарадца па нацыянальнай бяспецы прэзідэнта ЗША Герберт Макмастэр, выступаючы на форуме, прысвечаным брытана-амерыканскім адносінам, паведамляе Bloomberg.
"Расія ўпершыню ініцыявала вайну новага пакалення, у якой яна выкарыстоўвае падрыўную дзейнасць, дэзінфармацыю і прапаганду з выкарыстаннем кіберінструментаў, якія працуюць у розных галінах, спрабуючы пасеяць разлад у нашых краінах, справакаваць іх сутычкі адзін з адным і стварыць крызіс даверу", — заявіў дарадца Трампа.
Паводле яго слоў, галоўную ролю ў дэстабілізацыю сусветнай абстаноўкі выконваюць Кітай і Расея.
"Кітай і Расія падрываюць сусветны парадак і стабільнасць. Яны ігнаруюць суверэнныя правы сваіх суседзяў і вяршэнства закона", — заявіў Макмастэр.
Так, па словах Макмастэра, Кітай займаецца "эканамічнай агрэсіяй", каб кінуць выклік "глабальнаму эканамічнаму парадку", які дапамог "выцягнуць з галечы сотні мільёнаў людзей".
Раней дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў, што амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп хоча, каб у Вашынгтона былі "працоўныя адносіны" з Расіяй.
Паводле korrespondent.net