Канада таемна вывезла з Чачні больш 20 геяў

Канада распрацавала сакрэтную праграму і сумесна з няўрадавымі арганізацыямі вывозіць і дае прытулак геям з Чачні.

theglobeandmail.com

theglobeandmail.com

На працягу трох месяцаў урад Канады вывозіў з Чачні мужчын-гомасэксуалаў. Пра гэта паведамляе The Globe and Mail са спысалкай на свае крыніцы.
  Такая "эвакуацыя" выходзіць за рамкі міжнародных канвенцый і можа пацягнуць за сабой абвастрэнне адносін паміж Расіяй і Канадай.
22 чалавека ўжо знаходзяцца ў Таронта і іншых гарадах Канады. Чакаецца прыбыццё яшчэ некалькіх. Арганізацыя Rainbow Railroad ацэньвае, што ўсяго будзе 30 эвакуяваных.
Канадскі ўрад трымаў праграму ў сакрэце на працягу некалькіх месяцаў. Таксама не абвяшчалі нічога няўрадавыя арганізацыі, якія бралі ўдзел у праграме.
"Канада прыняла шмат людзей, якія знаходзяцца ў вялікай небяспецы і гэта выдатна. Канадскі ўрад заслугоўвае павагі за адкрытасць і добрую волю даць прытулак гэтым людзям. Яны зрабілі правільныя рэчы", — сказала дырэктар расійскіх праграм праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch Таццяна Локшына.Локшына ў красавіку гэтага года звярнулася да кіраўніка МЗС Канады Хрысце Фрылянд з заклікам дапамагчы ахвярам уціску ў Чачні. Пасля гэтага ва ўрадзе пачалі распрацоўваць праграму. Супрацоўнічалі з арганізацыямі Rainbow Railroad і прадстаўнікамі ЛГБТ-супольнасці Расіі.
У канадскім ўрадзе пакуль не рабілі ніякіх афіцыйных заяваў.
Паводле інфармацыі расейскай Новай газеты, у Чачні вясной 2017 году былі затрыманыя больш за сотню мужчын, якіх западозрылі ў гомасэксуальных сувязях. Вядома па меншай меры аб трох мужчын, якія былі забітыя выкрадальнікамі, аднак не выключана, што такіх забойстваў было больш.
Пазней Human Rights Watch пацвердзіла інфармацыю аб масавых пераследах мужчын з гомасексуальнай арыентацыяй у Чачні.