Кіеў пра міратворцаў з Расіі: Не можа быць і гаворкі
Заява Пуціна сведчыць пра чарговую спробу Расіі як боку канфлікту прадставіць сваю агрэсію як унутрыўкраінскі канфлікт.
Улады Украіны не
маюць намеру весці перамовы з прадстаўнікамі рэспублік Данбаса наконт уводу міратворчай
місіі ААН, а таксама наконт прысутнасці грамадзян Расіі ў гэтым міратворчым
кантынгенце.
Пра гэта гаворыцца ў каментары МЗС Украіны ў сувязі заявамі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наконт магчымасці размяшчэння міратворцаў ААН на Данбасе.
"У выпадку прыняцця рашэння аб увядзенні аперацыі па падтрыманні міру не можа быць і гаворкі пра прысутнасць ваеннага ці іншага персаналу боку-агрэсара на тэрыторыі Украіны пад выглядам міратворцаў, паколькі гэта будзе супярэчыць базавым прынцыпам міратворчай дзейнасці ААН, — заявілі ў МЗС Украіны. — Не можа быць гаворкі пра атрыманне згоды на правядзенне міратворчай місіі ад незаконных узброеных фарміраванняў, якія дзейнічаюць пры падтрымцы, фінансаванні і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні з боку РФ".
У МЗС Украіны лічаць, што заява Пуціна кажа пра чарговую спробу Расіі як боку канфлікту "прадставіць агрэсію ўнутраным украінскім канфліктам і сказіць саму ідэю і мэты ўвядзення міратворчай аперацыі, якая не будзе служыць дасягненню галоўнай мэты — усталяванню ўстойлівага міру на Данбасе і аднаўленню тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны".
"У той жа час, Украіна як паслядоўны прыхільнік ініцыятывы разгортвання міратворчай аперацыі ААН на Данбасе, гатовая прапрацоўваць гэта пытанне", — рэзюмавалі ў МЗС Украіны.
У сваю чаргу кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка выказаў гатоўнасць разгледзець ўвядзенне міратворцаў ААН на Данбас.
Паводле korrespondent.net