Кітай будзе інвеставаць ва Украіну пры ўмове яе асацыяцыі з Еўрасаюзам

Кітайская ўлада вылучыла умовай для сваіх інвестыцый у Украіну падпісанне украінскай уладай Пагаднення аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам.



china_ukraine_deals.jpg

Пра гэта сказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў інтэрв'ю польскаму агенцтву РАР.
«З таго, што ведаю, улады Кітая падчас візіту прэзідэнта Януковіча заявілі, што іх краіна зацікаўлена інвеставаць ва ўкраінскі аграрны сектар, але пры ўмове падпісання Пагаднення аб асацыяцыі», - адзначыў Сікорскі.
Міністр патлумачыў такое патрабаванне жаданнем лепшай абароны сваіх інвестыцый.
Ён дадаў, што Украіна можа атрымаць значна больш фінансавай дапамогі ад Еўрасаюза, чым у 1993 годзе атрымала Польшча пасля падпісання Пагаднення аб асацыяцыі.
У той жа час Сікорскі яшчэ раз падкрэсліў, што ЕС не будзе фінансаваць «адсутнасць рэформаў» і «неэфектыўную эканоміку» ва Украіне, адзначыўшы, што падпісанне гэтага дакумента, акрамя макраэканамічнай дапамогі еўрапейцаў, дазволіць павялічыць прыватныя інвестыцыі і крэдытныя рэсурсы міжнародных фінансавых інстытутаў.
Нагадаем, што ў канцы лістапада мінулага году ўкраінская ўлада адмовілася падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, патлумачыўшы гэта рашэнне недастатковай падтрымкай еўрапейцамі іх эканомікі ва ўмовах прагназуемага пагаршэння яе сітуацыі.

УНІАН