Крэмль паказаў народу жывога Пуціна
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага Суда Вячаславам Лебедзевым.
Абмяркоўваліся актуальныя пытанні дзейнасці суда вышэйшай інстанцыі пасля аб'яднання Вярхоўнага і Вышэйшага Арбітражнага судоў, паведамляе прэс-служба Крамля.
На фатаздымках з сустрэчы указваецца сённяшняя дата — 13 сакавіка.
На працягу апошняга тыдня Пуцін не паказваўся на публіцы. У інтэрнэце папаўзлі чуткі, што Уладзімір Пуцін мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.