СМІ: У Пуціна — ішэмічны інсульт
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў абверг інфармацыю, што Пуцін захварэў. А СМІ сцвярджаюць, што ў Пуціна, які знік з эфіру пасля 5 сакавіка, здарыўся ішэмічны інсульт.
Выданне Рускі манітор са спасылкай на ліст ананімнага супрацоўніка Цэнтральнай клінічнай бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта РФ (ЦКБ) у Маскве паведаміў, што па чутках у Пуціна яшчэ некалькі дзён таму быў дыягнаставаны ішэмічны інсульт. Пры гэтым крыніца удакладняе, што непасрэдна ў ЦКБ Пуцін не шпіталізаваны.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў чуткі пра хваробу першай асобы РФ назваў "веснавым абвастрэннем".
"Як толькі вясной з'яўляецца сонца, як толькі пачынае пахнуць вясной, пачынаюцца абвастрэнні", — сказаў Пяскоў.
У другой палове 11 сакавіка на сайце Крамля з'явілася стэнаграма сустрэчы Пуціна з кіраўніком Карэліі Аляксандрам Худзілайненам, у тым лику з фота Пуціна і Худзілайнена. Аднак, "Весці Карэліі" яшчэ 5 сакавіка апублікавалі матэрыял пра сустрэчу палітыкаў, што адбылася 4 сакавіка.
Сустрэча з нагоды Міжнароднага жаночага дня, справаздача аб якой з'явілася на сайце Крамля 8 сакавіка, была, па інфармацыі яе ўдзельніка, праведзена і запісаная на відэа загадзя — 5 сакавіка, паведаміў РБК. Пры гэтым, Пуцін на гэтым мерапрыемстве выглядаў стомленым.
Усе астатнія сустрэчы, пра якія паведамлялася на сайце кіраўніка дзяржавы пасля 5 сакавіка, былі непублічным.